Перайсці да зместу

Ягор Аляксандравіч Марціновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Аляксандравіч Марціновіч
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 3 верасня 1988(1988-09-03) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алесь Марціновіч
Маці Таццяна Міхайлаўна Мушынская
Жонка Адар’я Гуштын[d]
Месца працы
Альма-матар

Яго́р Алякса́ндравіч Марціно́віч (нар. 3 верасня 1988, Мінск) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар выдання «Наша Ніва», палітычны зняволены.

Нарадзіўся ў сям’і пісьменнікаў Алеся Марціновіча і Таццяны Мушынскай. Мае брата Дзяніса, гісторыка і журналіста. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006), факультэт журналістыкі БДУ (2011).

З 2009 года працуе ў газеце «Наша Ніва». З 1 сакавіка 2017 года яе галоўны рэдактар[1].

Пры Марціновічу выданне зрабіла стаўку на інтэрнэт. З 1 ліпеня 2016 года «Наша Ніва» стала выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца развіццю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў дзвюх версіях (на беларускай і рускай мовах). У чэрвені 2018 года спыніўся рэгулярны выхад папяровай газеты, «Наша Ніва» існуе толькі ў электроннай форме як партал (у маі 2018 года яго наведалі 475 тысяч карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак)[2].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

Са жніўня 2020 года доступ да сайта «Нашай Нівы» «nn.by» на тэрыторыі Беларусі быў заблакаваны з-за асвятлення парталам пратэстаў у Беларусі[3]. 25 лістапада пасля трох месяцаў улады разблакавалі сайт «Нашай Нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў.

23 верасня 2020 года сілавікі зрабілі ператрус на кватэры Марціновіча і канфіскавалі ўсе тэхнічныя прылады і носьбіты інфармацыі[4]. Яго дапыталі ў Следчым камітэце, пасля чаго ён тры дні сядзеў у адзіночнай камеры[4]. Акрамя таго, супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за паклёп[4]. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» раскрытыкавала гэтую палітыку ў дачыненні да «Нашай Нівы»[4].

8 ліпеня 2021 года ў памяшканні, дзе працавала рэдакцыя, а таксама ў кватэрах і дамах супрацоўнікаў «Нашай Нівы» адбыліся ператрусы[5]. Былі затрыманыя Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар дачынных часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» Андрэй Дынько[5][6]. Паводле інфармацыі рэдакцыі, галоўнага рэдактара збівалі па затрыманні[7]. Былі часова затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў «Нашай Нівы»[5].

У пачатку жніўня праваабаронца Андрэй Палуда расказаў са слоў Марціновіча, што яму «надзелі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве. Падчас ператрусу яго таксама білі. Нават калі ён хацеў выйсці з аднаго пакоя ў той пакой, дзе праходзіў ператрус, — яго білі. Ён робіць крок — яму ўдар. Яму было дрэнна — і хуткую дапамогу [спачатку] не хацелі пускаць да следчага [які яго дапытваў пасля ператрусу]»[8].

З моманту затрымання даменнае імя стала недаступным, Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта па заяве Генеральнай пракуратуры, рэдакцыі так і не паведамілі, якія парушэнні знайшлі дзяржаўныя органы[5]. Пасля разгрому ў Беларусі рэдакцыя «Нашай Нівы» з’ехала за мяжу і пачала працу пад новым даменным імем «nashaniva.com».

12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, арыштаваныя супрацоўнікі «Нашай Нівы» былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[9][10].

Пазней Вольга Раковіч і Андрэй Дынько былі вызваленыя. Але Андрэй Скурко і Марціновіч засталіся за кратамі. 29 ліпеня 2021 года стала вядома, што ім выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізічных асоб, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрыдычных асоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3500 BYN. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася[11].

15 сакавіка 2022 года Скурко і Марціновіч атрымалі па два з паловай гады калоніі за нявыплату камунальных паслуг[12].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — журналістка Адар’я Гуштын.

Зноскі

  1. У «Нашай Ніве» змяняецца рэдактар
  2. nashaniva.by
  3. Information Ministry about blocked websites: Creating conflict between society and state (англ.). Белсат (8 верасня 2020).
  4. а б в г Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik (ням.). Рэпарцёры без межаў (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020. Праверана 6 кастрычніка 2020.
  5. а б в г Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  6. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (руск.). ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  7. «Мы давно к этому готовились». Что будет с «Нашай Нівай» после блокировки сайта и ареста сотрудников (руск.). ZERKALO.IO (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  8. «Надзелі на галаву баксёрскі шлем і лупілі»: праваабаронца Андрэй Палуда распавёў, як збівалі Ягора Марціновіча
  9. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (руск.). Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  10. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  11. У «Нашай Ніве» змяняецца рэдактар.
  12. Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай года калоніі . Новы Час (15 сакавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
  13. Наталья Радина и Егор Мартинович стали лауреатами премии "Свобода прессы" организации "Репортеры без границ" (руск.)(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020. Праверана 2 жніўня 2020.
  14. Журналисты "НН" Мартинович, Гордиенко и Панковец — среди победителей конкурса "Вольнае слова" (руск.). Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2015. Праверана 8 жніўня 2020.(недаступная спасылка)